Рада вітаць вас на старонцы маіх вершаў. Я пiшу пра тое, што бачу вакол сябе, што нагадваюць мне мае ўспаміны, што кранае маё сэрца, што прыцягвае мой погляд. Пішу на беларускай і рускай мовах, але я сама беларуска, я пішу пра Беларусь і беларусаў, таму называю свае вершы беларускімі. Буду рада, калі вам спадабаецца чытаць мае творы.

Мае імя — Антаніна Адамаўна Рыбалка. Жыву я ў вёсцы Муляраўка, што недалёка ад Петрыкава, у Беларусі. Больш падрабязна пра мяне можна прачытаць на старонцы аўтара.

Ніжэй змешчаны адзін з маіх вершаў — выпадкова абраны сярод іншых. Прыемнага чытання! :)

Маёй Беларусі

Была маёй Радзімай Вялікая дзяржава, Жылі народы ў міры, Хапала ўсім зямлі. Па-здрадніцку аднойчы Супроць народнай волі Ў Белавежскай пушчы Сабраліся «зубры». Няма на свеце болей Магутнае дзяржавы. Туманіць вочы смутак, Жыве ў сэрцы боль. Вялікая Расія Для нашай Белай Русі Была і застанецца Старэйшаю сястрой. Даволі цёмным хмарам Стаяць на гарызонце! Няхай лагодны вецер Хутчэй іх разадзьме! І над маёй краінай, Над Беларуссю мілай, Хай зорка зіхатліва Ў Купальну ноч ўзыйдзе! Расказваюць нам цуды Пра розныя краіны, Аднак мяне не вабіць Чужая старана. Ні ў радасці, ні ў горы Цябе я не пакіну! Радзіма, як і маці, Заўжды ва ўсіх адна!
Убачылі памылку або недакладнасць у тэксце? Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter